У парадзе 3 ліпеня ўдзельнічаюць расейскія вайскоўцы


У вайсковым парадзе на афіцыйны Дзень Незалежнасці Беларусі возьмуць удзел 3000 вайскоўцаў і 130 адзінак баявой тэхнікі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Акрамя вайскоўцаў, сярод удзельнікаў – выхаванцы Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні, курсанты Вайсковай акадэміі, вайскова-тэхнічнага факультэту БНТУ. У парадзе возьмуць удзел таксама вайскоўцы з Расеі.

Тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускай арміі будуць прэзентаваныя на парадзе. У небе над Менскам можна будзе пабачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны.

З пляц-парадам выступіць склад зводнай роты ганаровай варты.

Сёння ўначы, з 27 на 28 чэрвеня, а таксама з 30 чэрвеня на 1 ліпеня на вуліцах Менску адбудуцца рэпетыцыі параду.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары