Жыхары Венесуэлы моляцца за здароўе Чавэса


У нядзелю, 26 чэрвеня, чальцы племені гўАю ва ўсходняй Венесуэле правялі традыцыйную мясцовую цырымонію, каб памаліцца за здароўе і хуткае паздаравенне прэзідэнта краіны Уга Чавэса.

Ягоная сям’я далучылася да малітваў. Брат публічна выказаў надзею на хуткае паляпшэнне стану Чавэса. Сваякі спадзяюцца, што прэзідэнт неўзабаве ачуняе. “Няхай Бог дабраславіць гэтых людзей – усіх, хто з маім сынам”, – сказала маці Чавэса.

Лідар Венесуэлы не з’яўляўся на публіцы ад дня аперацыі ў выдаленні тазавай пухліны, якую правялі на Кубе 10 чэрвеня. Гэткая доўгая адсутнасць пацягнула спекуляцыі вакол ягонай хваробы – маўляў, Чавэс лечыцца ад раку чалясніцы.

Але ўрад краіны настойвае на тым, што Чавэс пачуваецца добра, але не вернецца ў Венесуэлу, пакуль не будзе зусім здаровы. Урад таксама абвінаваціў апанентаў прэзідэнта ў тым, што яны цешацца з хваробы лідара.

У суботу, 25 чэрвеня, газета “The Nueva Herald” распаўсюдзіла інфармацыю, што Чавэс застаецца “ў крытычным стане” ў гаванскім шпіталі. Але высокапастаўленыя прадстаўнікі ЗША ставяць пад сумнеў гэтыя звесткі ды кажуць, што не могуць пакуль нічога пацвердзіць.

belsat.eu

Стужка навінаў