33 аштрафаваныя за маўклівы пратэст у сераду


Паводле звестак ГУУС, 22 чэрвеня з 19:00 да 20:00 у несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры сталіцы ўзялі ўдзел прыкладна 1,5 тыс. чалавек. «Працаўнікамі міліцыі праводзілася актыўная тлумачальная праца наконт парушэння грамадзянамі нормаў адміністратыўнага заканадаўства, на што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі ніяк не рэагавалі і працягвалі знаходзіцца на месцы збору», – гаворыцца ў справаздачы, размешчанай на старонцы ГУУС Менгарвыканкаму.

Паведамляецца таксама, што затрыманні выпадковых людзей ГУУС расцэньвае як прафілактычныя дзеянні, у ходзе якіх затрымалі каля 200 найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, якія былі дастаўленыя ў пастарункі міліцыі. Пасля высвятлення асабовых звестак, большасць затрыманых адпусцілі без складання адміністратыўнага пратаколу.

Учора ў раённых судах Менску адбыліся разгляды адміністратыўных справаў 33 найбольш актыўных удзельнікаў падзеяў. Усіх іх аштрафавалі на суму ад 70 тыс. да 1,05 млн руб. паводле арт. 17.1. («Дробнае хуліганства»).

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары