“Белсат” паказвае анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!”


22 чэрвеня першы незалежны тэлеканал “Белсат” пачаў паказваць першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм стварылі ў межах супольнага праекту культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY – “БудзьмаTUT”. Праект мае на мэце зацікавіць беларускаю гісторыяй і культураю шырокае кола людзей.

“Адна з місіяў “Белсату” – даваць беларусам доступ да дакладных звестак пра гісторыю нашай краіны. Калі кампанія “Будзьма” запрапанавала нам паказваць кліп у эфіры, кіраўніцтва тэлебачання з энтузіязмам пагадзілася”, – гаворыць Сяргей Пеляса, прэс-сакратар “Белсату”.

Першы раз кліп на “Белсаце” паказалі 22 чэрвеня а 16:05. Тэлеканал, які глядзяць сотні тысяч беларусаў, будзе паказваць анімацыйны кліп да 1 верасня ў розны час эфіру, гэтак, каб максімальная колькасць гледачоў мела магчымасць яго ўбачыць.

Стужка навінаў