22-і фестываль «Басовішча» – ужо праз месяц


Галоўнаю навіною ёсць тое, што арганізатары здолелі прыйсці да паразумення з кансулатам Польшчы ў Беларусі. Плануецца, што кожны ахвотны атрымае бясплатную візу на фестываль. Паводле старшыні Беларускага Аб’яднання Студэнтаў у Польшчы Касі Кузьміч, візы будуць рабіцца праз адну з турыстычных фірмаў. Бліжэйшым часам на афіцыйнай старонцы фестывалю з’явіцца дакладная інфармацыя. Больш за тое, людзі, для якіх гэтыя «БАСы» будуць першымі, змогуць бясплатнымі аўтобусамі даехаць з Беластоку да Гарадку, адкуль да фестывальнага Борыку рукою падаць.

Арганізатары таксама абвесцілі ўсіх удзельнікаў і гэдлайнэраў сёлетняй імпрэзы і заканчваюць набор на конкурсную частку фестывалю.

«Мы падрыхтавалі конкурсную праграму з беларускімі, польскімі ды ўкраінскімі гуртамі. Такім чынам, галоўнымі гэдлайнэрамі з беларускага боку будуць «Neuro Dubel» i «IQ48». З польскага боку гэта гурты «R.U.T.A.» i «Tymon and Transistors», а таксама мы пачуем выдатны ўкраінскі этна-праект «Дахабраха», які выступіць з беларускім эмбіентам «Port Mone», – кажа Кася Кузьміч.

Праект «R.U.T.A.» існуе каля года і мала вядомы беларускім аматарам музыкі, аднак мае вялікую папулярнасць у Польшчы. Іхныя творы – гэта песні бунту польскіх сялянаў, знойдзеныя ў архівах і запісаныя ў вёсках. Гэтыя шчырыя тэксты выражаюць бунт супраць паноў, а таксама скаргу на нядолю, хваробы і цяжкі лёс.

Украінскі этна-квартэт «Дахабраха» лічыцца адным з наймацнейшых у Еўропе. Іхная музыка і тэксты звяртаюцца да традыцыяў суседніх народаў. Сёлета яны выступаюць разам з беларускімі музычнымі эксперыментатарамі «Port Mone».

Апроч гэтага, на сёлетнім фестывалі, які пройдзе 22–24 ліпеня, выступяць гурты «TT-34», «Yellow Brick Road», «Znicz» i «Beton». Таксама сёлета выступяць пераможцы леташняга конкурсу, «Akute», і лаўрэаты, «Exist-M».

belsat.eu

https://youtu.be/4h3ZXEP6-sc

Глядзі таксама
Каментары