Анатоль Лябедзька: Беларусы па кроплі выціскаюць з сябе страх


https://youtu.be/i2y8L-JKCds
«Судовыя працэсы над удзельнікамі ўчорашняй акцыі – гэта спроба наўпроставага запалохвання людзей. Але калі ў наступную сераду выйдзе яшчэ больш людзей, гэта будзе азначаць, што беларусы выціскаюць па кроплі з сябе страх», – кажа лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Таму наступная серада будзе «шмат у чым вырашальная».

«Сёння час, калі ў грамадстве вялікі попыт на альтэрнатыву, на нейкую форму пратэсту, таму такія акцыі будуць з’яўляцца і будуць мець вялікі поспех», – дадае ён.

Да ўдзелу актывістаў АГП у маўклівых акцыях Лябедзька ставіцца «цалкам пазітыўна». Але ён патлумачыў, што кіраўніцтва партыі не прапаноўвае браць удзел у акцыях салідарнасці, але заклікае «далучацца да здаровага ладу жыцця» – менавіта ў сераду а 19:00 гуляць на свежым паветры.

На думку Анатоля Лябедзькі, такія акцыі выклікаюць неразуменне і разгубленасць ва ўлады. «Раней яны ведалі, чаго чакаць ад вулічных акцыяў, быў спіс, каго затрымліваць загадзя. Цяпер яны не ведаюць, чаго чакаць не толькі ад асобных людзей ці арганізацыяў, але і любога сярэднестатыстычнага грамадзяніна Беларусі», – адзначыў ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары