У Горадні зноў судзяць Пачобута


23 чэрвеня аднавіўся працэс у справе Андрэя Пачобута, які абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Беларусі) і ч. 1 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта).

Максімальнае пакаранне паводле першага артыкулу – 4 гады пазбаўлення волі, паводле другога – 2 гады.

Крымінальную справу на Пачобута завялі 28 сакавіка. У пастанове пракуратуры сказана: “Пачобут А. С. <…> у перыяд 2010–2011 гг. размясціў у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт на сайтах www.wyborcza.pl, belaruspartisan.org і poczobut.livejournal.com створаныя ім тэкставыя публікацыі пад назваю “Час закручваць гайкі”, “Лукашэнка знайшоў чарговую цэль”, “У Беларусі выбары без выбару”, “Гаварыце мне “бацька”, “Гэтак кіруе Лукашэнка”, “Лукашэнка: Так, я сфальсіфікаваў выбары”, “Свабода па-беларуску . Пакаяўся – дык выйшаў?”, “Перадвыбарчы папулізм па-беларуску”, “Так палохае беларускі КДБ”, і адзін тэкст без загалоўка, які пачынаецца словамі “Дзякуй усім…” і заканчваецца словамі “…можаце выкарыстоўваць”, у якіх прысутнічаюць прыкметы публічнай абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Як паведаміў журналіст Анджэй Пісальнік, у залу суда не пусцілі ні журналістаў, ні генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Горадні. Матывавалі гэта тым, што працэс закрыты. Паводле журналіста, да будынку суда прыйшлі каля 50 чалавек – прыхільнікі нефармальнага Саюзу палякаў у Беларусі, сваякі ды калегі Пачобута. Яны чакаюць, калі выйдуць адвакаты і паведамяць падрабязнасці ходу працэсу.

belsat.eu

Стужка навінаў