Як у Гомлі адзначалі Купалле


Значнасць свята абумоўленая спецыфічным часам: Купалле адзначаецца ў дзень летняга сонцастаяння, гэта – летні аналаг Калядаў. Акрамя таго, гэта час росквіту прыроды, хутка ў беларусаў пачнецца сенакос, а там і жніво.

У гэты дзень збіраюцца ля вады, пяюць традыцыйныя песні, запальваць вогнішча і скачуць цераз яго. Дзяўчаты плятуць вянкі ды пускаюць іх па вадзе. Таксама на Купалле традыцыйна шукаюць папараць-кветку.

Аснову купальскай абраднасці складае пакланенне вадзе, расліннасці ды агню (сонцу). Паводле аднаго з ўдзельнікаў свята, “культ агню быў, мабыць, самым сакралізаваным у язычніцкай абраднасці – у тым ліку, на Купалле. Вогнішча тут мела спецыфічную функцыю – ачышчэння і асвячэння”.

“Лічыцца, што раніцаю на Купала сонца грае, яно некалькі разоў заходзіць і вяртаецца ў ваду. Сонца такім чынам асвячае ваду, і лічыцца, што гэтая вада – моцная і святая”, – распавядае іншая ўдзельніца. Раней верылі, што купанне купальскаю раніцаю надае фізічны моц, бо, паводле народнага павер’я, у вадзе тады купаецца само сонца.

Першую згадку пра свята ўтрымлівае Цвярскі летапіс пад 1175 годам, у Іпацеўскім летапісе ў запісе 1262 года яно з’яўляецца пад сваёй сучаснаю назваю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары