У Менску 600-годдзе Грунвальду адзначаць медалём


Беларускі мастак Мікола Купава выставіў на продаж некаторыя са сваіх твораў. Атрыманыя сродкі мастак плануе патраціць на фінансаванне імпрэзаў святкавання 600-годдзя Грунвальдскай перамогі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапаноўваюцца акварэлі “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч і Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт, ды іншыя.

“Грошы ад продажу пойдуць перш за ўсё на правядзенне канферэнцыі “660-годдзе Вялікага Вітаўта і 600-годдзе Грунвальдскай перамогі” ды арганізацыю канцэрту арганнай і харавой музыкі. Абедзве імпрэзы запланаваныя на 13 лістапада”, – паведаміў Мікола Купава.

Мастак, які ўзначальвае аргкамітэт святкавання 600-годдзя Грунвальдскай перамогі, таксама заявіў, што бліжэйшым часам плануецца выпусціць юбілейны медаль, прысвечаны гэтай легендарнай гістарычнай падзеі.

belsat.eu

Стужка навінаў