У адным з цэхаў «Пінскдрэву» прагрымеў выбух


Адзін чалавек загінуў, 18 атрымалі траўмы ў выніку выбуху ў цэху заводу па вытворчасці драўнянастружкавых плітаў ЗАТ “Пінскдрэў”. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі Віталь Навіцкі, яшчэ адзін чалавек можа заставацца пад заваламі, вядуцца яго пошукі.

Як паведамлялася раней, інфармацыя пра выбух паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пінскага гаррайаддзелу па НЗ 25 кастрычніка а 13:08. Паводле папярэдніх звестак, на той момант у цэху былі 29 чалавек.

Паводле Навіцкага, пажар атрымалася ліквідаваць а 15:14. У тушэнні пажару бралі ўдзел больш за 10 пажарных камандаў.

Папярэдняя версія прычынаў выбуху пакуль не называецца. Расследаваннем будуць займацца прадстаўнікі пракуратуры, міліцыі ды МНС.

Belsat.eu
https://youtu.be/12fedLXh__M

Глядзі таксама
Каментары