Разбіўся самалёт. Выжылі 8 чалавек


Яшчэ 44 асобы падчас аварыйнага прызямлення самалёта «Ту-134» непадалёк Петразаводску (Расея) загінулі.

Самалёт авіякампаніі «РусЭйр» выконваў рэйс з Масквы ў Петразаводск. На борце былі 43 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу. А 23:40 паводле мясцовага часу самалёт разбіўся падчас аварыйнай пасадкі на аўтадарозе за 1 км ад узлётна-пасадачнай паласы. Пры ўдары аб зямлю фюзеляж разламаўся і самалёт загарэўся. Паведамляецца, што ён заходзіў на пасадку ў складаных метэаўмовах.

Як піша газета «Комсомольская правда», у авіякатастрофе ўдалося выжыць 8 асобам, у тым ліку 10-гадоваму хлопчыку і адзінаму чальцу экіпажу – сцюардэсе. Пацярпелых адвезлі ў шпіталі Петразаводску. Стан семярых ацэньваецца як цяжкі, у адной жанчыны – сярэдняй цяжкасці.

belsat.eu

Стужка навінаў