Ірына Халіп: Яны проста не ведаюць, што з намі рабіць


Разгляд касацыйнай скаргі ў справе Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцэлева перанеслі на месяц.

Скаргу мелі разгледзець 21 чэрвеня, аднак, як сёння паведамілі ў Менскім гарадскім судзе, разгляд справы адбудзецца 19 ліпеня.

«З чым гэта звязана, не ведаю. Магчыма, ідзе нейкі закулісны гандаль, а магчыма, яны проста не ведаюць, што з намі рабіць», – пракаментавала «Белсату» навіну Ірына Халіп. Журналістка таксама адзначыла, што дагэтуль не прызначылі даты разгляду касацыі і ў справе ейнага мужа, палітыка Андрэя Саннікава.

Ірына Халіп, Павал Севярынец і Сяргей Марцэлеў за ўдзел у падзеях 19 снежня былі асуджаныя паводле арт. 342 КК – «Удзел або арганізацыя дзеянняў, што парушылі грамадскі парадак». Ірына Халіп атрымала 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю на 2 гады; кіраўнік перадвыбарнага штабу Віталя Рымашэўскага Павал Севярынец – 3 гады так званай хіміі; кіраўнік перадвыбарнага штабу Мікалая Статкевіча Сяргей Марцэлеў – 2 гады з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады.

belsat.eu

Стужка навінаў