“Лебядовыя гады” і “Лінія Сталіна. Гонар ці ганьба?” даступныя онлайн


На сайце тэлеканалу “Белсат” у раздзеле “Фільмы, кліпы” даступныя для прагляду онлайн два новыя дакументальныя фільмы з цыклю “Невядомая Беларусь”.

Адзін з іх “Лебядовыя гады” распавядае пра голад, які забраў жыцці тысячаў беларусаў на пачатку 1934 г.

Другая стужка “Лінія Сталіна. Гонар ці ганьба?” гэта гісторыя ўмацаванняў на даўняй савецка-польскай мяжы. Нядаўна пад Менскам збудавалі  бутафорскія доты і выкапалі траншэі. Там адбываюцца рэканструкцыі нямецка-савецкіх баёў. Побач стаіць помнік Сталіну. Гэта не дзяржаўны музей, а камерцыйнае прадпрыемства.

Акрамя гэтых фільмаў на нашым сайце даступныя іншыя дакументальныя стужкі а таксама большасць праграмаў “Белсату”, якія размешчаныя ў раздзеле “Архіў праграмаў”.

Глядзі таксама
Каментары