Брытанская газета: Беларусь прадае зброі амаль на $ 2 млрд на год


Заходнія дыпламаты паведамляюць, што Беларусь атрымлівае больш за $ 1,8 млрд на год ад продажу зброі, піша брытанская газета “The Independent”. Як адзначае выданне, значная частка гэтых сродкаў ідзе ў падкантрольны прэзідэнту Беларусі фонд.

Таму брытанскі ўрад прапануе ўвесці шэраг новых санкцыяў супраць Беларусі, сярод іншага Вялікабрытанія заклікае Еўразвяз забараніць экспарт зброі з Беларусі. Паводле брытанскага выдання, чакаецца, што з такім заклікам выступіць сёння, 20 чэрвеня, на паседжанні Рады ЕЗ міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Гэйг.

“Сітуацыя ў Беларусі абсалютна непрымальная. Не аслабне нашая рашучасць прымусіць прэзідэнта Лукашэнку прызнаць вяршэнства права і дэмакратычныя свабоды, вызваліць палітычных зняволеных і спыніць парушэнні правоў чалавека, якія чыніць ягоны ўрад”, – кажа міністр.

“Арабская вясна – урок, з якога неабходна зразумець, што трэба паважаць асноўныя правы чалавека і свабоду выказвання меркаванняў. Лукашэнка мусіць усвядоміць, што ён не можа працягваць глушыць голас свайго народа”, – паведаміў Гэйг.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары