БХД скардзіцца ў пракуратуру на Міністэрства юстыцыі


“Беларуская хрысціянская дэмакратыя” так і не дачакалася адказу ад Міністэрства юстыцыі на нашую заяву аб рэгістрацыі партыі, хаця ўсе вызначаныя законам тэрміны ўжо выйшлі, – паведаміў лідар БХД Віталь Рымашэўскі. – У звязку з гэтым мы падаем скаргу ў пракуратуру”.

У інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” Віталь Рымашэўскі заявіў, што, паводле неафіцыйных звестак, Міністэрства юстыцыі падрыхтавала адмову ў рэгістрацыі. Паводле палітыка, чыноўнікі адмыслова не паведамляюць пра сваё рашэнне, бо апасаюцца вострай рэакцыі з боку Еўразвязу падчас сённяшняга паседжання ў Бруселі, дзе будзе разглядацца “беларускае пытанне”.

Тым часам прэс-служба БХД паведамляе, што падчас разгляду міністэрствам заявы аб рэгістрацыі партыі на заснавальнікаў БХД аказваўся ціск. “Людзей пагражалі выкінуць з працы і вучобы, калі яны не адмовяцца ад сяброўства ў партыі”, – паведамілі ў БХД.

Гэта ўжо трэцяя спроба БХД легалізавацца. Раней Міністэрства юстыцыі Беларусі адмаўляла БХД у рэгістрацыі, спасылаючыся на недакладна пазначаныя звесткі ў рэгістрацыйных дакументах.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары