Аляксандр Лукашэнка: Народ не абіраюць


На 5-гадзіннай прэс-канферэнцыі ў Менску Аляксандр Лукашэнка не столькі адказваў на пытанні журналістаў, колькі выказваў свае меркаванні пра сітуацыю ў краіне.

«Хаця я крыху злуюся на людзей, што стварылі гэтую паніку і ажыятаж, хапаючы соль і запалкі, тым не менш народ не абіраюць, – паскардзіўся напрыканцы прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка. – Бліжэйшым часам мы зробім так, што народ скажа, што мы яго ў бядзе не пакінулі. Мы ўжо пачалі рабіць, але з ліпеня–жніўня зробім яшчэ больш. А пад канец года, я думаю, у гэтым плане, як гэтая праблема існуе, мы з яе выйдзем».

Паводле Лукашэнкі, «сітуацыя ўжо сама супакойваецца». «Думаю, што і людзі супакояцца. Галоўная праблема ў Менску. Але Менск – не ўся краіна, з Менскам мы дадзім рады, вырашым гэтыя праблемы, што сёння перад намі стаяць», – супакоіў кіраўнік дзяржавы.

Праблемныя менчукі маюць сваё меркаванне наконт таго, хто вінаваты ў сённяшняй сітуацыі.

belsat.eu
https://youtu.be/NUjIFIDzV-Q

Глядзі таксама
Каментары