343 асобы эвакуявалі з будынку школы ў Барысаве праз паведамленне пра мініраванне


Школа Барысаў (фота за архіву)

Паведамленне пра мініраванне сярэдняй школы № 16 Барысава стала прычынай эвакуацыі 343 чалавек.

Паведамленне пра мініраванне будынка навучальнай установы, размешчанага па вуліцы Шпітальнай, 36 у Барысаве паступіла 9 студзеня а 14.58.

Кіраўніцтва школы прыняла рашэнне эвакуіраваць з будынка 293 дзяцей і 50 выкладчыкаў.

Саперы прыбылі на месца, правялі абследаванне школы, выбухованебяспечных прадметаў не выявілі.

Крымінальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжаны артыкул 340 “Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы”. Праводзіцца рабор.

ВД, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары