Васіль Жарко: Лекі падаражэюць нязначна


Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко заявіў, што дэфіцыту імпартных лекаў у краіне няма і не будзе. Ён таксама нагадаў: “У лячэбных установах невялікая доля імпарту. Больш імпартных лекаў у раздробным гандлі”.

Кошты на гэтыя лекі будуць мяняцца ў залежнасці ад курсу долара. “Калі на складах ёсць медыкаменты, набытыя паводле курсу Br 3000 за $ 1, значыць, паводле такога курсу, згодна з указам аб цэнаўтварэнні, і будуць фармавацца кошты”. Беларускія ж лекі калі і будуць даражэць, то нязначна – у залежнасці ад павелічэння выдаткаў на іх вытворчасць.

Жарко адзначыў, што “банкі выдаюць фармацэўтам валюту на лекі ў поўным аб’ёме і паводле курсу Нацыянальнага банку”. Ён падкрэсліў, што існуе дамова з пастаўнікамі пра мінімальныя нацэнкі на продаж лекавых сродкаў гуртам і ўраздроб. “Адзінае, пра што мы просім гуртавікоў, – каб не было вялікіх нацэнак”, – кажа міністр.

belsat.eu
https://youtu.be/JEk7krdcrnw

Глядзі таксама
Каментары