Польшча: пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з грузавіком


Восем чалавек загінулі ў выніку лабавога сутыкнення сёння раніцаю, 15 чэрвеня, калі грузавік ударыў пасажырскі фургон на дарозе E67, якая звязвае Варшаву і Кракаў.

“Восем чалавек загінулі на месцы, восем – параненыя. Кіроўца грузавіка выжыў”, – паведаміў прадстаўнік паліцыі Марэк Канкалеўскі (Marek Konkolewski). Праваахоўнік кажа, што магчымаю прычынаю сутыкнення стала пашкоджаная апона грузавіка, праз што транспартавы сродак выехаў на супрацьлеглы бок дарогі.

“З прычыны дарожных працаў гэтая частка дарогі, што раней была аднабаковая, стала двухбаковай, – дадае Канкалеўскі. – Як слушна заўважыў спадар пракурор, праўдападобна, што лопнула левае пярэдняе кола, але пакуль гэтага нельга адназначна цвердзіць”.

Польскія дарогі вядомыя як адны з самых небяспечных у Еўропе. Сітуацыя пагоршылася праз дарожныя працы, якія ідуць на ўсёй тэрыторыі краіны ў межах рыхтавання да футбольнага чэмпіянату “Еўра-2012”.

belsat.eu

Стужка навінаў