Крызіс як шанец?


“Я лічу, што гэты эканамічны крызіс дае шансы не толькі на рэгістрацыю палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў. Не толькі на вызваленне палітвязняў, чаго, несумненна, можна дамагчыся, калі мы будзем разам дзеяць, але і на істотнае паляпшэнне з боку ўладаў у галіне правоў чалавека і ўсіх свабодаў Беларусі, – заявіў Віталь Рымашэўскі, старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. – Шансы есць, і яны вялікія як ніколі”, – дадаў ён.

Таксама ён паведаміў, што “сёння як ніколі зручны час, каб патлумачыць беларускаму грамадству сувязь палітычных і эканамічных працэсаў”. Раней зрабіць гэта было складана.

“Цяпер прыйшоў час казаць людзям праўду і тлумачыць, што сучасны эканамічны крызіс звязаны з палітыкаю, з нашаю заганнаю палітычнаю сістэмаю. Што ніякія крэдыты, ніякая антыкрызісная праграма не будуць працаваць у нашай краіне, пакуль не будуць выкананыя палітычныя патрабаванні: свабодныя выбары, свабода СМІ і свабода дзейнасці грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў”, – упэўнены палітык.

Для найбліжэйшых захадаў партыя БХД вылучыла самае істотнае. “Галоўная кампанія, якую мы будзем праводзіць, – кампанія, накіраваная на вызваленне палітычных вязняў і на патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Рэспубліцы Беларусь усіх узроўняў”, – кажа Рымашэўскі.

belsat.eu
https://youtu.be/lAv_SDHnRLU

Глядзі таксама
Каментары