Ігар Банцар абвесціў сухую галадоўку


15 чэрвеня актывіста не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, журналіста Ігара Банцара пакаралі пяцідзённым адміністрацыйным арыштам. Справа разглядалася за зачыненымі дзвярыма.

Яго затрымалі 14 чэрвеня, калі ён ішоў у Ленінскі суд, каб падтрымаць свайго калегу Андрэя Пачобута, і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Справу мелі разгледзець у той жа дзень, але Банцар запатрабаваў адваката.

Учора, 14 чэрвеня, у суд Ленінскага раёну Горадні пачаў разглядаць крымінальную справу супраць актывіста Саюзу палякаў, журналіста польскага выдання “Gazeta wyborcza” Андрэя Пачобута. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго. За гэта пагражае ад двух да чатырох гадоў зняволення. Працэс абвешчаны закрытым. Падтрымаць журналіста прыйшлі каля 50 чалавек. Разгляд справы перанеслі на 17 чэрвеня.

belsat.eu

Стужка навінаў