Гары Паганяйла: Ад хворага чалавека можна чакаць усяго


Аляксандр Лукашэнка пагразіў «шарахнуць» па ўсіх, хто вырашыць страйкаваць.

«У нас «свядомыя» ў Менску, у сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да страйку. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну, дык не паспеюць за мяжу перабегчы», – заявіў кіраўнік дзяржавы, наведваючы 14 чэрвеня адно з сельгаспрадпрыемстваў Менскай вобласці.

«Гэта рэальная пагроза. Лукашэнка баіцца любога публічнага выказвання незадаволенасці людзьмі, таму ад гэтага чалавека можна чакаць усяго. Да таго ж трэба ўлічваць, што мы маем справу з хворым чалавекам», – папярэджвае праваабаронца Гары Паганяйла. Ён нагадвае, што Лукашэнка і сам заяўляў, што, каб захаваць уладу, гатовы ўжыць сілу, у тым ліку і войска, то бок праліць кроў.

Кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла звяртае ўвагу на тое, што Канстытуцыя Беларусі гарантуе грамадзянам права на правядзенне мірных акцыяў і сходаў. «Удзельнічаць у іх – неад’емнае права ўсіх, хто не згодны з урадам. Мы нанялі гэты ўрад, каб ён кіраваў эканомікаю, сацыяльнаю сфераю, з выгадаю найперш для народу. Таму калі незадаволеныя людзі выходзяць на плошчу і гэты пратэст носіць мірны характар – ён не мусіць разганяцца з выкарыстаннем сілы. Гэта наўпроставае парушэнне не толькі беларускіх законаў, але і тых міжнародных абавязацельстваў, што падпісала нашая краіна», – указвае Гары Паганяйла.

belsat.eu

Стужка навінаў