Наступным разам на пратэстоўцаў адразу кінуць АМАП


Заявіў старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра на сустрэчы з прадпрымальнікамі на сходзе ў будынку аблвыканкаму.

На сустрэчу прыйшлі каля 500 прадпрымальнікаў і кіроўцаў. На сходзе яны даведаліся, што Сямён Шапіра лічыць акцыю «ганебным сярэднявеччам». Паводле старшыні аблвыканкаму, удзельнікі самі справакавалі канфліктную сітуацыю. «Калі будзе перакрыты рух [наступным разам], я сказаў: ні за каго не хаваюся, ніякіх кансультацыяў і перамоваў, ніякіх выклікаў губернатара – адразу АМАП», – папярэдзіў Шапіра. Паводле яго, палова пратэстоўцаў была п’яная, прадпрымальнікі з такім сцвярджэннем не згадзіліся.

Тым часам прайшлі першыя суды над удзельнікамі акцыі пратэсту ў Брузгах. 14 чалавек судзілі ў будынку Кастрычніцкага РАУС Горадні. 14 чалавек атрымалі штрафы памерам 2,6 млн руб. МУС падае, што ўсяго затрымалі 22 асобы.

belsat.eu

Стужка навінаў