Уладзімір Роўда: Улады не вучацца на сваіх памылках


Ва ўладаў няма магчымасцяў пераадолець крызіс, таму ён працягнецца, лічыць палітолаг Уладзімір Роўда. Нават паводле самых аптымістычных прагнозаў неабходныя паўтара-два гады, каб выйсці з гэтага крызісу. “Гэта калі ўсё рабіць правільна. Але нашыя ўлады не робяць правільна”, – заявіў палітолаг у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

“Паводле ўзроўню жыцця мы ўжо адстаем ад Украіны, дзе сярэдні заробак большы, чым у нас пасля апошняй дэвальвацыі”, – падкрэслівае палітолаг. Гэта таксама адбіваецца на даверы народу да ўладаў. Роўда мяркуе, што эканамічная сітуацыя ў краіне будзе толькі пагаршацца. Таму адзінае выйсце – “аб’ядноўвацца вакол апазіцыі, каб Лукашэнку ад улады адхіліць”.

“Калі ўлады будуць працягваць сваю палітыку, масавыя пратэсты не спыняцца, – мяркуе палітолаг. – Мы бачым масавае зніжэнне ўзроўню жыцця працоўных. Калі будзе масавае беспрацоўе, людзей будуць адпраўляць у неаплачаны адпачынак – людзі будуць вымушаныя выходзіць на акцыі пратэстаў”.

belsat.eu

Стужка навінаў