Забаранілі павышаць кошты на камунальныя паслугі


Савет Міністраў пайшоў насуперак просьбам камунальнікаў.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ініцыявала павышэнне коштаў з 1 ліпеня. І новыя тарыфы месяц таму нават былі ўзгодненыя з усімі аблвыканкамамі ды Менгарвыканкамам. «На мінулым тыдні мы перадалі дакументацыю на разгляд у Міністэрства юстыцыі, якое падтрымала нашае рашэнне. Пасля дакументы мусілі прайсці ўзгадненне ў Савеце Міністраў, але тут мы атрымалі адмову», – кажа намеснік старшыні ўпраўлення эканомікі Сяргей Іванішчаў.

Такое рашэнне разыходзіцца з антыкрызісны планам беларускага ўраду. Паводле яго жыллёва-камунальныя паслугі мусяць падаражаць удвая. І планавалася, што да канца года беларусы будуць аплачваць 30 % агульнай сумы выдаткаў. «Улады адкладаюць падаражанне, бо баяцца негатыўнай рэакцыі насельніцтва, – мяркуе старшыня таварыства ўласнікаў «Васняцова-34» Галіна Шут. – Камунальныя паслугі – бадай адзінае, што не падаражала за апошнія месяцы, у адрозненне, скажам, ад паліва, прадуктаў і гэтак далей».

Аднак Галіна Шут перакананая, што падаражання не пазбегчы. «Калі сёння тарыфы не падымаюць, гэта не значыць, што рэальныя цэны не растуць. Энерганосьбіты імпартуюцца, камунальнікам абяцаюць даўно ўзняць заробкі, – значыць, гэтыя выдаткі будзе пакрываць дзяржава з бюджэту. Улічваючы, што скарачаюцца ўсе дзяржаўныя праграмы, надоўга сродкаў з бюджэту не хопіць».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары