Ламека: Пачобут размаўляе па-польску? Дайце перакладчыка!


Намеснік упаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека пракаментаваў сітуацыю, якая ўзнікла ў гарадзенскай турме.

9 чэрвеня ахоўнік СІЗА ў Горадні спыніў спатканне журналіста Андрэя Пачобута з бацькам, бо яны размаўлялі паміж сабою па-польску і адмовіліся перайсці на расейскую ці беларускую мову. Ахоўнік папрасіў Станіслава Пачобута выйсці.

Уладзімір Ламека на прэсавай канферэнцыі 10 чэрвеня ў Менску заявіў: «Калі ён не ведае дзяржаўнай мовы, а нават калі і ведае, але хоча размаўляць па-польску, калі ласка, там павінны працаваць перакладчыкі». «Я, напрыклад, польскую мову разумею», – дадаў чыноўнік. Пры гэтым ён зазначыў: “Калі нешта і было парушана, кожны з нас можа адстойваць свае правы ў судзе”.

belsat.eu

Стужка навінаў