Юрый Шаўчук: Пераабранне Лукашэнкі станецца трагедыяй



“Беларускае грамадства завязла, і я баюся, што калі перавыберуць Лукашэнку, то будзе такая трагедыя. Бо Масква, тамтэйшы бізнес, разарве Беларусь, палову фабрыкаў, заводаў закрыюць”, – заявіў лідар рок-гурта ДДТ у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

“Вядома, Лукашэнка дастаў ужо ўсіх. Але ў нас у Расеі лічаць, што сяляне пры ім жывуць добра, дарогі лепшыя, чым у Расеі, – распавёў Юрый Шаўчук. – Але Лукашэнка – гэта шлях у тупік. Усе гэтыя датацыі… Ён круціцца, спрабуе ўсіх перахітрыць”.

Юрый Шаўчук таксама згадаў пра сваю сустрэчу з Уладзімірам Някляевым. “Як чалавек ён мне вельмі спадабаўся, мы вельмі добра паразмаўлялі”, – дадаў музыка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары