33 удзельнікі адзіночных пікетаў з нагоды Дня Канстытуцыі затрыманыя ў Маскве

video

Чыноўнікі не дазволілі апазіцыі правесці «Марш пераменаў». Некаторыя актывісты праігнаравалі рашэнне маскоўскіх уладаў.

12 снежня 1993 года была прынятая Канстытуцыя Расейскай Федэрацыі. Раней гэты дзень быў дзяржаўным святам. З 2004 года гэта – проста памятная дата. 31-ы артыкул расейскай Канстытуцыі гарантуе грамадзянам РФ права на мірныя сходы.

Палітычны дзеяч і былы дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Мітрохін апынуўся сярод затрыманых актывістаў. Дзень Канстытуцыі ён адзначае ў аддзяленні міліцыі. Пра гэта сябра Расейскай абʼяднанай дэмакратычнай партыі «Яблоко» напісаў у сваім «Twitterʼы».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары