Кітаянка вырабляе жанчын з капусты


38-гадовая жыхарка Пекіну Цзюй Доці ператварае гародніну ў сапраўдныя творы мастацтва.

Цзюй Доці пачала выкарыстоўваць гародніну як сродак мастацтва пяць гадоў таму, калі шукала спосабы звязаць свае творы з паўсядзённасцю. Яна праводзіць не адну гадзіну на рынку, выбіраючы капусту, якая б нагадвала жаночыя абрысы ці часткі цела альбо аксесуары. Потым у сваёй студыі на ўскраіне кітайскай сталіцы яна ператварае капуснае лісце ў скульптуры. Свежая, сухая ці нават гнілая гародніна дазваляе ствараць розныя эфекты.

“Капуста бывае розных памераў і колераў. Праз іншае святло ці розных кантэкстах я магу выканаць капусту ў розных формах і зрабіць фота, якія ілюструюць розны настрой”, – кажа жанчына.

“Мае творы – гэта не запіс рэчаіснасці. Я выкарыстоўваю фатаграфію, каб ствараць нешта новае. З-за таго, што мае працы ўсе адрозніваюцца паміжсобку, кожная патрабуе розную колькасць постпрадукцыі”, – распавядае Цзюй Доці.

Капусныя прыгажуні ўжо паказалі сябе ў Пекіне, Лондане, Парыжы, Лос-Анджэлесе і Маямі. Кошты на абмежаваныя друкаваныя выданні – ад двух да трох тысяч эўраў за асобнік. Цзюй Доці прадала ўжо больш за сто экземпляраў.

belsat.eu

Стужка навінаў