Расейскія назіральнікі з’язджаць з Беларусі не збіраюцца


У Менску адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніцы Маскоўскай Хельсінкскай групы, чальца савету пры прэзідэнту РФ у пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці ды правоў чалавека Людмілы Аляксеевай.

Паводле праваабаронцы, расейскае грамадства вельмі занепакоенае тым, што з Беларусі высылаюць працаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. “Прычым высылаюць паводле зусім незразумелых зачэпак, – падкрэсліла Аляксеева. – Менавіта зачэпак, а не прычынаў, таму што прычынаў няма. Тым не менш ужо 10 чалавек выслалі – трох украінцаў і сямёх расейцаў. Сказаць, што яны праводзілі дзейнасць, якая парушае закон, правілы жыцця ў Беларусі, немагчыма, бо праваабаронцы – людзі, якія ведаюць законы і выконваюць іх. Нягледзячы на гэтыя абсалютна супрацьзаконныя высылкі хачу запэўніць, што місія сваёй працы не спыняе. Мы лічым сваім маральным абавязкам дапамагаць беларускім праваабаронцам і будзем ім дапамагаць”.

Ацэньваючы працэсы над фігурантамі справы аб акцыі 19 снежня 2010 года ў беларускай сталіцы, Аляксеева адзначыла, што не знайшла “ні ў адным выпадку падставы для такой важнай санкцыі, як пазбаўленне чалавека волі”.

Праваабаронцы падкрэслілі, Маскоўская Хельсінкская група лічыць палітычнымі зняволенымі ўсіх асуджаных у справе 19 снежня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары