“За аўта” заклікае падтрымаць пакараных за акцыю “Стоп бензін”


У хуткім часе на сайце кампаніі з’явіцца зварот да ўсіх, хто гатовы ахвяраваць грошы на прысуджаныя сёння штрафы.

Як распавёў “Белсату” намеснік дырэктара кампаніі Фёдар Сухаў, збіраць сродкі будуць на ўзор дапамогі менчуку, пакаранаму за тое, што заступіўся за безбілетніка. Нагадаем, тады грошы ўсе ахвотныя перадалі мужчыну асабіста на сустрэчы, зладжанай ля гандлёвага дому “На Нямізе”.

Між тым, ДАІ пагражае вылічыць паводле нумарных знакаў кіроўцаў, што парушалі правіла дарожнага руху падчас акцыі. Як заявіла начальнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Жанна Трайно, усе падзеі фіксаваліся на відэакамеры працаўнікамі ДАІ.

Акцыя супраць падвышэння коштаў на паліва прайшла 7 чэрвеня ў Менску. Аўтааматары на знак пратэсту перакрылі рух у абодва бакі праспекту Незалежнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў