Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў знізіць кошты на паліва (Дапоўнена)


“Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не 5 200–5 100 рублёў, а максімум 4 500 рублёў”, – заявіў прэзідэнт на нарадзе ў актуальных пытаннях эканомікі 8 чэрвеня.

Палітолаг Юрый Чавусаў называе заяву беларускага прэзідэнта “папулісцкім крокам”: “Падвышэнне коштаў на паліва выклікала вялікае абурэнне, таму Аляксандр Лукашэнка і вырашыў выступіць у ролі абаронцы народу ў цяжкай эканамічнай сітуацыі”. Палітолаг гаворыць, што азначаныя прэзідэнтам кошты надоўга не затрымаюцца, бо сітуацыя на валютным рынку ад стабілізацыі далёкая. “Цэны ў нас на ўсё растуць, будуць расці яны і на бензін. А мэта сённяшняй заявы – збіць пратэставы настрой у грамадстве”, – падкрэслівае Юрый Чавусаў.

У Менску 7 чэрвеня прайшла акцыя пратэсту супраць чарговага падвышэння коштаў на паліва “Стоп бензін!”. Абураныя аўтамабілісты, байкеры і раварысты накіраваліся ў бок плошчы Незалежнасці. У выніку рух ля Галоўпаштамту паралізаваўся амаль на 2 гадзіны.

belsat.eu

Стужка навінаў