Паплечнік Саннікава: Чым болей подпісаў збяром, тым складаней будзе ўладам


Ініцыятыўныя групы Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука сабралі 100 тыс. подпісаў, патрэбных для рэгістрацыі кандыдатаў.

Уладзімір Кобец, які кіруе ініцыятыўнаю групаю лідара “Еўрапейскай Беларусі” Андрэя Саннікава, паведаміў, што нягледзячы на гэта збор подпісаў працягнецца да 29 кастрычніка. “Чым болей збяром, тым складаней будзе ўладам нам перашкодзіць”, – падкрэсліў ён.

Да ўсталяванай законам планкі набліжаюцца і іншыя патэнцыйныя кандыдаты ад апазіцыі. Алесь Міхалевіч і Рыгор Кастусёў перакрочылі 80-тысячны рубеж. Віталя Рымашэўскага падтрымалі болей за 70 тыс. чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў