Дэмантаж Ільіча: Каму слёзы каму – радасць


У Худжандзе (Khujand), што на поўначы Таджыкістану, дэмантавалі помнік Леніну – адзін з нешматлікіх сімвалаў савецкай эпохі ў рэгіёне ды самую высокую статую правадыру ў Сярэдняй Азіі.

Старэйшае пакаленне успрыняла гэтую навіну негатыўна. “Мы мусім памятаць са школы лозунг “Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца!” – гэта галоўныя словы Леніна, і трэба помнік яму пакінуць там, дзе ён быў”, – гаворыць пенсіянерка з Худжанду.

Тым часам моладзь вітае рашэнне прыбраць статую з цэнтральнай плошчы гораду. “Помнік Леніну трэба адправіць на ягоную радзіму. Мы маем сваіх герояў”, – адзначыў адзін з маладзёнаў. Пасля дэмантажу статую ўсталююць у парку Перамогі, таксама там неўзабаве з’явіцца перанесеная з іншай часткі гораду металічная кампазіцыя ў выглядзе сярпа і молата.

За савецкіх часоў Таджыкістан пацярпеў ад масавых рэпрэсіяў як сталінскага перыяду, так і ранейшых, менш вядомых. Лік жа ахвяраў грамадзянскай вайны ідзе на сотні тысячаў. Толькі ў 1929 годзе войска Будзённага знішчыла не менш як 300 тысяч жыхароў Таджыкістану.

belsat.eu

Стужка навінаў