Алег Блахін: «Не ведаю, ці плакаць, ці смяяцца»


Галоўны трэнер зборнай Украіны нават не спрабаваў апраўдацца перад заўзятарамі.

Учорашняя таварыская сустрэча футбольных зборных Украіны і Францыі скончылася сапраўднаю сенсацыяй. На 87-й хвіліне сустрэчы лік быў 1:1, аднак нечаканым дальнім стрэлам Марвэн Мартэн змяніў яго на карысць зборнай Францыі. Праз дзве хвіліны лік ужо быў 1:3. Яшчэ праз дзве – 1:4 на карысць зборнай Францыі.

“Я не ведаю, ці плакаць мне, ці смяяцца – я разгублены. Каб за тры хвіліны прагуляць 1:4 – я за сваю кар’еру трэнерскую такога не бачыў. Не баскетбол жа гэта і не хакей!” – заявіў трэнер зборнай Украіны Алег Блахін на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. На ягоную думку, футбалістам бракавала сканцэнтраванасці.

belsat.eu

Стужка навінаў