Дрэва Някляева


Беларускія літаратары, сябры ПЭН-Цэнтру, прэзентавалі Дрэва паэзіі ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласці. Літаратары прысвяцілі дрэва пісьменніку і грамадска-палітычнаму дзеячу Уладзіміру Някляеву.

Паэт мае пазітыўныя погляды на сучасную беларускую літаратуру, кажа, што сітуацыя ў развіцці нацыянальнай літаратуры “не катастрафічная”. “Мы ў свой час гэтак не пісалі”, – дадаў Някляеў, маючы на ўвазе высокі ўзровень маладых беларускіх літаратараў. “Паводле ўзроўню нашая літаратура нават за час майго жыцця якасна змянілася ў выдатны бок вельмі істотна, – сказаў Уладзімір Някляеў. – Сёння ідуць у літаратуру тыя, хто не можа не пісаць. Гэта не корміць, гэта нічога не дае”.

Беларуская дзяржава знікне без беларускай культуры. Такое меркаванне выказаў БелаПАНу на ўрачыстым адкрыцці Дрэва паэзіі беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. “Нам трэба думаць пра будучыню беларускай культуры, якой не будзе без беларускай мовы. А без беларускай культуры і мовы, урэшце, не будзе беларускай дзяржавы, яна знікне,” – зазначыў пісьменнік.

belsat.eu

Стужка навінаў