Вольга Саламатава і Андрэй Сушко ў «Гарачым каментары»


Дзевяць гадоў у турме за забойства. Сёння вядома – жыхар Нясвіжу не вінаваты і вызвалены з залы суда. Ён хоча застацца ананімным і не дае каментароў. Чаму ў Беларусі асуджаюць нявінных і як часта? Сёння Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра высокі прафесіяналізм судовага корпусу.

Юрыст Вольга Саламатава не згадзілася б са словамі кіраўніка дзяржавы. На ейнае меркаванне, беларускі судовы корпус цалкам залежны ад улады.

«Судовая ўлада пераўтварылася ў адзін з элементаў вертыкалі ўлады. І яна не выконвае функцыі правасуддзя, а толькі выконвае палітычную замову», – кажа Андрэй Сушко.

На нарадзе ў пытанні ўдасканалення судоў агульнае юрысдыкцыі Аляксандр Лукашэнка назваў працэсы над удзельнікамі пратэстаў 19 снежня цалкам адпаведнымі закону. На думку кіраўніка Беларусі, вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне. Усяго за Плошчу асудзілі 42 чалавекі, з іх 5 экс-кандыдатаў на прэзідэнта. Вядучыя праваабарончыя арганізацыі свету палічылі суды не адпаведнымі заканадаўству і заявілі пра недаказанасць віны асуджаных, якіх прызналі палітвязнямі.

Госці «Гарачага каментара» адзначаюць занадта моцную пераемнасць ад савецкай судовай сістэмы. Пэўна, менавіта таму 98 % выракаў у беларускіх судах – абвінаваўчыя.

belsat.eu
https://youtu.be/FmG3WzT85tk

Глядзі таксама
Каментары