Румас: Мне сорамна за грыф “ДСК”


Віцэ-прэм’ер Беларусі абяцае рассакрэціць антыкрызісны план ураду. Ён паабяцаў зрабіць даступным для грамадскасці пастанову ўраду №662 пад грыфам “для службовага карыстання”, якою зацверджаны план дзеянняў ураду ва ўмовах дэвальвацыі.

Пра гэта паведамляе паведамляе агенцтва “Интерфакс-Запад”. Пра тое, што антыкрызісны план ураду Беларусі будзе закрыты для грамадскасці, 3 чэрвеня заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.

“Я цалкам прымаю крытыку наконт пастановы №662, яна выйшла пад грыфам “ДСК”, і мне за гэта шчыра сорамна”, – сказаў Сяргей Румас 3 чэрвеня на пазачарговым паседжанні Нацыянальнага савету па працоўных і сацыяльных пытаннях.
“Я сёння ж паразмаўляю з прэм’ер-міністрам і буду прасіць яго зняць грыф”, – сказаў віцэ-прэм’ер. Ён дадаў, што “большасць пунктаў гэтай пастановы ўжо цытаваліся даслоўна”.
belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары