Кошты на алкаголь хочуць падвысіць у 4-5 разоў


Акцызы ў Беларусі традыцыйна індэксуюць, каб захаваць прыбытак на фоне інфляцыі.

Урад Беларусі падрыхтаваў праект, у выпадку прыняцця якога, стаўкі акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты падвысяцца ў 4-5 разоў. Пра гэта паведамляе агенцтва “Интерфакс-Запад”.

Стаўкі акцызаў у Беларусі штогод індэксуюцца ў адпаведнасці з ўзроўнем інфляцыі. Паколькі сёлета Міністэрства эканомікі прагназуе інфляцыю да 40%, а акцызы з новага году падвысіліся толькі на 8%.

belsat.eu

Стужка навінаў