Марыя Пшэломец у «Гарачым каментары»


Галоўнае пытанне да Захаду – «ці даваць», а для беларускага ўраду – «ці здолеем атрымаць» крэдыт ад Міжнароднага Валютнага Фонду. Менск просіць крэдыт памерам ад 3,5 да 8 млрд долараў. Аднак не трэба спадзявацца на хуткае рашэнне. Місія МВФ цягам двух тыдняў будзе толькі аналізаваць палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.

Паводле меркавання журналісткі Польскага тэлебачання, Беларусь можа не разлічваць на крэдыт МВФ: «Беручы пад увагу тое, што Лукашэнка ўжо столькі разоў падманваў Захад, снежаньскія падзеі і тое, што адбывалася пасля, не лічу, што яму хтосьці паверыць. Лукашэнка ўжо задоўга гуляецца ў манеўраванне паміж Захадам і Расеяй і не заўважыў, што ўмовы ўжо трохі змяніліся. Гэта як у старой показцы, дзе пастух жартуючы крычаў пра тое, што статку пагражаюць ваўкі, і яму шмат разоў верылі, прыбягалі на дапамогу. А калі ваўкі насамрэч напалі, на кліч ніхто не адгукнуўся».

Гэтым разам МВФ будзе патрабаваць гарантыяў канкрэтных рэформаў, якіх Лукашэнка даць не можа. «Навошта Захаду плаціць 8 млрд долараў, каб забяспечыць захаванне рэжыму? Такім чынам, залежнасць Беларусі ад Расеі будзе толькі павялічвацца», – мяркуе журналістка.

belsat.eu

Стужка навінаў