Каб не забыліся


Музей, прысвечаны спадчыне ГУЛАГу, адкрыўся ў Казахстане ў цэнтры сістэмы працоўных лагераў Карлаг, што існавала ў Паўночным Казахстане ў сталінскі час, – у паселішчы Долінка.

«Час сыходзіць і зносіць з сабою, забірае ад нас тых людзей, якія гэта бачылі, якія былі ўдзельнікамі гэтых трагічных падзеяў, і таму вельмі важна захаваць гэтую памяць. Трэба памятаць пра тых людзей, трэба памятаць пра тое, што яны перажылі, і трэба данесці гэтыя ўспаміны да моладзі, каб яна больш цаніла сённяшні дзень, каб яна разумела, наколькі ўсё змянілася ў нашым жыцці», – мяркуе Кацярына Кузняцова, журналістка і гісторык комплексу «Карлаг».

Сваякі ахвяраў таксама выказваюць надзею, што музей будзе спрыяць таму, каб на гісторыю ГУЛАГу не забылася і маладое пакаленне.

belsat.eu

Стужка навінаў