Няма грошай на ратаванне


Пошукі зніклых у Гімалаях беларускіх альпіністаў прыпыненыя з прычыны нястачы сродкаў.

З 8 траўня няма сувязі з двума дасведчанымі беларускімі альпіністамі – Мікалаем Бандалетам і Сяргеем Сіўцом, чальцамі клубу «Хан-Тэнгры». Яны пакаралі адну з самых недаступных вяршыняў свету, гару Тулагі ў Непале вышынёю 7 029 м. Дагэтуль узяць яе не ўдавалася ніводнаму чалавеку.

Больш за два тыдні зніклых шукалі на верталёце. 15 траўня на вышыні 6 300 м быў знойдзены намёт з рэчамі альпіністаў і ланцужок іхніх слядоў, што вялі на грэбень. Наземныя пошукі не атрымалася арганізаваць з-за дрэннага надвор’я. З гэтай жа прычыны не далі вынікаў паўторныя вылеты верталёта.

Як паведаміў чалец менскага горнага клубу «Хан-Тэнгры» Аляксей Пушкоўскі, цяпер арганізатары пошукаў вымушаныя вырашаць пытанне аплаты ўжо праведзеных працаў. Для збору сродкаў на пошукава-ратавальныя працы адкрытыя дабрачынныя рахункі, з дапамога якіх ужо сабралі 17,5 тыс. долараў. Гэтых сродкаў хапае на аплату першых двух дзён пошукаў. На аплату ўжо праведзеных працаў дадаткова спатрэбіцца каля 13 тыс. долараў. Гадзіна працы верталёта з экіпажам каштуе 2,5 тыс. долараў, у сярэднім на дзень ўдавалася адлятаць тры гадзіны: па гадзіне займаў падлёт да гары і вяртанне ў Катманду.

Паводле Аляксея Пушкоўскага, існуюць таксама арганізацыйныя праблемы: ратаўнікі не змаглі атрымаць каардынаты, на якіх апошні раз рэгістраваўся ў сетцы спадарожнікавы тэлефон альпіністаў, у рэгіёне захоўваецца дрэннае надвор’е, неабходна сабраць шмат дакументаў і даведак. Аднак надзея знайсці сяброў у арганізатараў пошукаў яшчэ жыве.

Дабрачынныя рахункі для збору сродкаў на пошукі альпіністаў адкрытыя ў філіяле № 503 ААТ АА «Беларусбанк» у Менску па вул. Ангарская, 40. УНП 100151342, код банку 608.

У беларускіх рублях: № 000012 (транзітны рахунак № 3819382103071 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрыдычнымі асобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна.

У доларах ЗША: № 000095 (транзітны рахунак № 3819382106775 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрыдычнымі асобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна.

У еўрах: № 000006 (транзітны рахунак № 3819382106775 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрыдычнымі асобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна.

belsat.eu

Стужка навінаў