Колькі за кубаметр?


Сярэдні кошт на газ для Беларусі ў наступныя тры гады не будзе вышэйшы за $ 250 за 1000 куб. м. Пра гэта паведамляе расейская газета “Маркер” са спасылкаю на матэрыялы, падрыхтаваныя да сходу акцыянераў “Газпрому”, які адбудзецца 30 чэрвеня.

Эканаміст Леанід Злотнікаў адзначае, што кошт на газ наўпрост залежыць ад коштаў на нафту. Да гэтага часу афіцыйнай інфармацыі няма, але чакаецца, што кошты на нафту маюць падаць, таму і кошты на газ значна расці не будуць. Вядома, што ў першым квартале Беларусь плаціла $ 223 за 1000 куб. м газу. На другі квартал усталявалі кошт $ 244,7.

Расейскія эксперты мяркуюць, што атрыманне Беларуссю таннейшага газу будзе залежаць ад параметраў угоды набыцця “Газпромам” астатняй паловы “Белтрансгазу”.

Паводле інфармацыі расейскай газеты, кошт для транзіту расейскага газу праз Беларусь у наступныя тры гады будзе $ 12,7 за 1000 куб. м, сёлета гэта $ 12,4. “Такім чынам, не выключаная сітуацыя, калі “Газпром”, стаўшы адзіным уладальнікам “Белтрансгазу”, будзе плаціць ранейшы кошт за карыстанне газатранспартнаю сістэмаю”, – мяркуюць аналітыкі выдання “Маркер”.

belsat.eu

Стужка навінаў