З Менску ў Хельсінкі


Унікальнае відэа з кабіны самалёта.

Ад 1 чэрвеня самалёты кампаніі “Белавія” будуць лятаць у сталіцу Фінляндыі ды назад тройчы на тыдзень.

Першы палёт быў ажыццёўлены самалётам “Боінг-737”. Але на рэгулярных рэйсах плануецца выкарыстоўваць самалёт CRJ 100/200 канадскай вытворчасці, які можа ўзяць на борт да 50 пасажыраў. З павелічэннем пасажырапатоку могуць быць перагледжаныя і колькасць рэйсаў, і тып самалёта, заявіў журналістам перад вылетам намеснік дырэктара кампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец.

belsat.eu

Стужка навінаў