Антыкрызісная праграма: Прадаць рэзідэнцыю


1 чэрвеня кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі прадставіла журналістам асноўныя тэзісы антыкрызіснай праграмы, распрацаванай незалежнымі экспертамі.

Сярод прапаноў — скарачэнне бюракратычнага апарата і замарожванне зарплат. “Калі наша праграма так і застанецца альтэрнатыўнай, мы распачнем кампанію за адстаўку палітычнага кіраўніцтва краіны, уключаючы Чырвоны дом”. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Тэзісы праграмы перадаў ва ўрад былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч. 30 мая адбылася яго сустрэча з Міхаілам Мясніковічам па ініцыятыве прэм’ер-міністра. Мясніковіч прыняў прапановы экс-кіраўніка Нацбанка, выкладзеныя ў праграме, і прапанаваў Багданкевічу пасаду эксперта ў штаце Нацыянальнай акадэміі навук. Але той адмовіўся ад штатнай працы, заявіўшы, што ёсць маладзейшыя эксперты, якія ацэньваюць сітуацыю гэтак жа, як ён. Паводле прызнання Багданкевіча, гэта была “сяброўская гутарка”.

belsat.eu

Стужка навінаў