Парад бландзінак упершыню прайшоў у Менску


На кабрыялетах і лімузінах светлавалосыя лэдзі дабраліся гатэлю “Беларусь”, дзе і пачалася імпрэза.

Шмат дзяўчат надзелі адмыслова падрыхтаваныя касцюмы – напрыклад, медсясцёр, піратаў ці антычных багіняў. Яны з задавальненнем пазавалі перад аб’ектывамі, фатаграфаваліся з усімі ахвочымі ды тлумачылі, што “разумная жанчына – гэта не тая, што можа паказаць свой розум, але тая, што можа прыкінуцца бландзінкаю”, а таксама, што “бландзінкаю быць крута”. Сярод удзельніц параду былі і зоркі беларускай эстрады – Іна Афанасьева і Ларыса Грыбалёва.

Напрыканцы акцыі бландзінкі выпусцілі ў неба паветраныя шарыкі – сімвал радасці і добрага настрою, як патлумачылі арганізатары.

belsat.eu

Стужка навінаў