Ля Менску пабудуюць стадыён за $500 млн


Беларускі праект у 20 разоў даражэйшы за той, што прапанавалі еўрапейцы.

У Шчомысліцы, за некалькі кіламетраў ад МКАДу, з’явіцца нацыянальны стадыён на 30 тысяч гледачоў. Яго пабудуюць у сувязі з тым , што “Дынама” найбліжэйшым часам закрыецца на рэканструкцыю.

Кошт праекту аказаўся нечакана высокім, нягледзячы на тое, што ўсе працы выканаюць беларусы. Ён улучае як пабудову футбольнага аб’екту, так і дадатковых – гандлёвых цэнтраў, рэстаранаў і нават верталётнай пляцоўкі.

Праект ужо трапіў у інвестыцыйны атлас сталіцы. Паколькі гэткі дарагі праект немагчыма прафінансаваць з гарадскога бюджэту, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца крэдыт аднога з нямецкіх банкаў. Пра гэта паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.

У Барысаве пайшлі іншым шляхам. Каб пабудаваць стадыён на 13 тысячаў чалавек, футбольны клуб БАТЭ вырашыў звярнуцца да еўрапейскіх праектоўнікаў. Апошнія назвалі больш прымальную суму: 20 тыс. еўраў. Столькі каштавала нядаўняя пабудова стадыёну ў Славеніі.

Паводле генеральнага дырэктара БАТЭ Міхаіла Дземянцэвіча, Менаблвыканкам не супраць таго, каб задзеяць замежных адмыслоўцаў. Пры гэтым 10 млн. еўраў вылучаць з рэспубліканскага бюджэту, астатнія выдаткі падзеляць паміжсобку барысаўскія ўлады і футбольны клуб БАТЭ.

belsat.eu

Стужка навінаў