Алеся Міхалевіча шукае Інтэрпол


Экс-кандыдат на прэзідэнта Алесь Міхалевіч на патрабаванне Беларусі абвешчаны ў вышук паводле лініі Інтэрполу. Пра гэта паведаміў “Белсату” Алесь Лукашэвіч, давераная асоба палітыка на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.

“Цяпер Алесь Міхалевіч застаецца ў Чэхіі, ён мусіў з’явіцца ў пракуратуру ў сувязі з запытам Інтэрполу. Міхалевіч атрымаў статус палітычнага ўцекача, таму пра экстрадыцыю гаворкі не вядзецца. Выклік у пракуратуру – частка юрыдычнай працэдуры”, – гаворыць Алесь Лукашэвіч.

Алесь Міхалевіч балатаваўся на прэзідэнта на апошніх выбарах. Пасля падзеяў 19 снежня яго арыштавалі і трымалі ў КДБ. Паводле палітыка, там яго катавалі ды прымусілі пагадзіцца на супрацу. Неўзабаве пасля прэс-канферэнцыі, на якой ён апісаў катаванні ды публічна заявіў, што не будзе супрацоўнічаць з КДБ, Міхалевіч уцёк за мяжу і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Крымінальная справа супраць яго яшчэ не закрытая.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары