Міністэрства аховы здароўя: Дзеці гінуць праз нядбайнасць


Няшчасныя здарэнні, траўмы і атручванні – прычына траціны выпадкаў гібелі беларускіх дзяцей да 18 гадоў. Пра гэта паведаміла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Алена Нявера.

Паводле яе, летась вонкавыя прычыны склалі 10 % ад усіх выпадкаў смерці дзяцей. У параўнанні з 2009 г. гэты паказчык вырас на 33 %. У цэлым няшчасныя здарэнні – прычына траціны ўсіх выпадкаў смерці дзяцей да 18 гадоў, 50 % выпадкаў смерці падлеткаў 15–17 гадоў.

“Гэта адназначна сацыяльны фактар: недастатковая адказнасць сям’і за здароўе дзіцяці. Гінуць дзеці, якія засталіся без нагляду бацькоў”, – пракаментавала паказчыкі Нявера. На думку педыятра, неабходна ўзмацніць захады адказнасці сям’і за здароўе дзяцей.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары