За год паступленні ў Фонд прэзідэнта павялічыліся ў 9 разоў


Сёлетняя сума, што трапіла ў Фонд прэзідэнта, 2,8 трлн руб., – удвая большая, чым на фінансаванне адукацыі.

Аб’ём сродкаў у Рэзервовым фондзе прэзідэнта штогод зацвярджаецца ў межах бюджэту краіны. Ён існуе з 1995 г. і папаўняецца з дадатковых прыбыткаў у рэспубліканскім бюджэце.

Яшчэ ў 2009 г. на яго вылучылі 324 млрд руб., а ўжо сёлета – у 9 разоў болей.

У Беларусі існуюць яшчэ два рэзервовыя фонды: фінансавай дапамогі юрыдычным асобам ды індывідуальным прадпрымальнікам і фінансавання выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. Для параўнання: сёлета ў іх паступіла 77,7 млрд і 28 млрд руб., адпаведна.

Паводле прэс-службы Адміністрацыі прэзідэнта, грошы з фонду кіраўніка дзяржавы ідуць на падтрыманне таленавітай моладзі: выплату павышаных стыпендыяў, арганізацыю адукацыйных і забаўляльных імпрэзаў.

Аднак сам Аляксандр Лукашэнка не хавае і іншых выдаткаў. Калі ў 2009 годзе рэзка скараціліся прыбыткі бюджэту, ён накіраваў са свайго фонду 8 трлн руб. на захаванне даходнай часткі каштарысу. Агульная сума, якая захоўваецца ў фондзе, не называецца.

Эканаміст Леанід Злотнікаў заўважае, што існаванне прэзідэнцкага фонду, які напаўняецца з бюджэту, – звычайная практыка. Пытанне ўзнікае іншае: чаму беларусы не ведаюць, калі там была апошняя рэвізія і ці былі яны ўвогуле?

belsat.eu

Стужка навінаў